Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2007-04
Рэдактар: Воўкаў Андрусь
Выдавец: Воўкаў Андрусь
Copyright © 2007 by Наш Магілёў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Прадпрымальнікі абаранілі маладзёжнага актывіста Сяргея Нягаціна ад супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. "Яны акружылі нас, - узгадвае Сяргей Нягацін, - стварылі кола з 15-20 чалавек, недавая супрацоўнікам міліцыі затрымаць мяне. Калі, прадпрымальнікам і мінакам стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі хочуць затрымаць мяне без усялякіх на гэта падставаў, яны сілком вырвалі мяне ад супрацоўнікаўміліцыі і за плечы выцягнулі за межы ўтварыўшагася жывогакола". Падчас раздачы газэты "Свабода" на Магілёўскім рынку да Сяргей падыйшлі двое чалавек у цывільным, якія схапілі яго за рукі, патлумачыў яму што ён затрыманы за злачынства і што яму неабходна прайсці з імі ў аддзяленне міліцыі. "Я пачаў крычаць, - гаворыць Сяргей: Людзі, караул,паглядзіце што робяць! Чалавека выкрадаюць. Незаконна! Вы ж будзеце потым цікавіцца дзе Завадзкі, Захаранка і што са мной сталася!"
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наш Магілёў