Наш Магілёў, 5

Наш Магілёў

незалежная грамадзка-палітычная газэта Горада

5

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2007-02

Рэдактар: Воўкаў Андрусь

Выдавец: Воўкаў Андрусь

Copyright © 2007 by Наш Магілёў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

28 студзеня 2007 года спаўняецца 430 год з моманту атрымання Магілёвам Магдэбургскага права. Сучасная гарадская ўлада не плануе праводзіць аніякіх святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. З гэтай нагоды было вырашанаў узяць інтэрв'ю ў дэпутата гарадскога Савета дэпутатаў, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Аляксандра Агеева. Гутарку праводзіў Вітольд Няўрыда. Што такое магдэбургскае права? І адкуль яно да нас прыйшло? - Магдэбургскае права - гэта сістэма мясцовага самакіравання ў сярэднявечнай Еўропе. Магдэбургскае права - ўмоўная назва. На самай справе, адзінага стандартнага кодэкса самакіравання не было ні ў Магдэбургу, ні ў Полынчы, ні ў нас, у Вялікім Княстве Літоўскім. Магдэбургскае права - гэта прынцыпы, адпаведна якім адбывалася кіраванне горадам. А назва "Магдэбургскае" пайшла ад назвы нямецкага горада Магдэбург і ўслед за яўрэйскай каланізацыяй беларускіх гарадоў прыйшла да нас з Нямеччыны. Кожны горад меў сваё Магдэбургскае права. Лепшы Горад на Зямлі!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наш Магілёў

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле