Наш Магілёў, 3

Наш Магілёў

незалежная грамадзка-палітычная газэта Горада

3

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2007-01

Рэдактар: Воўкаў Андрусь

Выдавец: Воўкаў Андрусь

Copyright © 2007 by Наш Магілёў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дарагія магілёўцы! 3 Новым годам! Летам гэтага году прадстаўнікамі 12 дэмакратычных партый і арганізацый была ўтворана гарадская кааліцыя дэмакратычных сіл "Наш Магілёу". Кааліцыя была створана для кардынацыі дзеянняў і ўзаемадапамогі яе членаў. Мы працуем разам дзеля дасягнення мэты ўсіх прагрэсіўных сіл нашага грамадства пабудовы незалежнай, дэакратычнай, еўрапейскай беларускай дзяржавы. У нашу кааліцыю ўвайшлі людзі, якім не абыякавы лёс нашай краіны і нашага горада. Людзі, які гатовыя настойліва працаваць, каб кожны грамадзянін меў магчымасці для свабоднага развіцця, каб у краіне паважаліся і абараняліся правы чалавека, каб наш родны Магілёў станавіўся болып прыгожым, чыстым і бяспечным. Дзеля гэтага мы прынялі рашэнне аб супольным удзеле ў выбарах у мясцовыя Саветы. Магілёўскія дэмакраты ідуць на гэтыя выбары разам, аб'яднаўшыся, каб, нарэшце, ў людзей з'явіўся сапраўдны выбар: паміж застоем і развіццём, паміж бюракратызмам і павагай да чалавеа, паміж карупцыяй і сравядлівасцю.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наш Магілёў

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле