Ніва, 2009/34 (2780)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2009/34 (2780)

Publication Place: Беласток

Publication Date: 2009-08-23

Editor: Вапа Яўген

Editorial Staff: Я. Вапа (гал. рэд., стар. Праграмнай рады), В. Луба (нам. гал. рэд.), М. Ваўранюк, А. Вярбіцкі, М. Лукша, Г. Кандрацюк-Свярубская, А. Мароз, І. Карпюк, М. Халадоўскі - журналісты, А. Паўлоўскі (інтэрнэт), Галіна Рамашка (канцылярыя)

Publisher: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Гэта была падзея прынамсі агульнапольскага маштабу, хоць адбывалася ў маленькай вёсачцы Лапічы непадалёк Крынак. А, можа было такім таму, што там якраз вядомы ў свеце мастак Лявон Тарасэвіч з Валіл, прафесар варшаўскай Акадэміі мастацтваў першы раз сярод палеткаў і лясоў прадставіў свае працы. — Праз год запрашу ў гэтыя ваколіцы каля дзесятка масцітых мастакоў з Польшчы і пастараемся зрабіць вялікую выставу дзесьці ў полі. Можа, удасца мне запрасіць Крыстыну Янду, каб дзесьці тут паставіла нейкую грэцкую трагедыю, — прадказваў „Ніве” ў час вернісажу. У пятніцу, дзень да свята Польскага Войска, у агратурыстычную гаспадарку спадарства Маршалкаў у Лапічах з’ехаліся тлумы аматараў мастацтва Лёніка, як завуць яго сябры, быццам у нейкую прэстыжную еўрапейскую галерэю, у якіх мастак што і раз гасцюе. Выстава прысвечана пісьменніку з Крынак Сакрату Яновічу і з’яўляецца завяршэннем Беларускага трыялогу, штогадовага міжнароднага літаратурнага спаткання, арганізаванага Сакратам Яновічам і яго Згуртаваннем Villa Sokrates (Лявон з’яўляецца членам улад гэтага Згуртавання). Сам пісьменнік не мог паявіцца на вернісажы; прабываў у той час у санаторыі. (М. Халадоўскі, Бо такая зменлівасць спраў, фрагмэнт)

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле