Miejsce wydania: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
Data wydania: 2009-08
Redaktor: Вырвіч Барыс
Copyright © 2009 by Рэгіён
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Расцём? Напрыканцы мінулага месяца ў дзяржаўных раённых выданнях нашага рэгіёна ў адзін дзень, 29 ліпеня, з’явіліся справаздачы аддзелаў статыстыкі аб выніках развіцця Бялыніцкага, Шклоўскага і Круглянскага раёнаў у першым паўгоддзі 2009 года. Справаздачы атрымалісь паўсюль аптымістычныя, нават назвы падзагалоўкаў мае шаноўныя калегі з раённых газет далі суадносныя: “Аб’ём інвестыцый у жылішчнае будаўніцтва павялічваецца”, “Прагноз выконваецца”, “Прагрэс сельгасвытворчасці” і г. д. Аднак, маючы сякую-такую эканамічную адукацыю, пасля прагляду лічбаў справаздач, мне гэтыя аптымістычныя лозунгі здаліся, як бы гэта сказаць лагодней, занадта перабольшанымі. Што, дарэчы, і пацвердзілі ў наступных нумарах раённыя газеты “Зара над Друццю”, “Сельскае жыццё”, “Ударны фронт”, апублікаваўшы інфармацыю аб чарговых пасяджэннях райвыканкамаў, прысвечаных вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця раёнаў нашага рэгіёна ў першай палове гэтага года.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Рэгіён (Бялынічы)