Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2009-07
Рэдактар: Дзюба Уладзімір
Выдавец: Беларуская асацыяцыя журналістаў
Copyright © 2000-2009 by Беларуская асацыяцыя журналістаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Еўрапейская хартыя свабоды прэсы. У дапамогу журналістам пры канфліктах з дзяржавай. Напрыканцы мая ў Гамбургу 46 вядучых прадстаўнікоў СМІ з 19 краін прынялі «Еўрапейскую хартыю свабоды прэсы». Хартыя складаецца з 10 артыкулаў, фармулюе асноўныя палажэнні, якія датычацца свабоды СМІ і накіраваныя супраць уціску на медыя з боку дзяржавы. Мяркуецца, што журналісты пры наяўнасці канфліктаў з дзяржавай і залежнымі ад дзяржавы структурамі змогуць спасылацца на гэтыя артыкулы і разлічваць на салідарнасць з боку калег. Апроч іншага, Хартыя патрабуе забароны на цэнзуру і рэпрэсіі медыя, катэгарычнай адмовы ад нагляду за рэдакцыямі, праслухоўвання і ператрусаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Абажур