Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2009-05
Рэдактар: Дзюба Уладзімір
Выдавец: Беларуская асацыяцыя журналістаў
Copyright © 2000-2009 by Беларуская асацыяцыя журналістаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Мінулы год выдаўся для «першай беларускай газэты з рысункамі» без перабольшання насычаным: у маі «Наша Ніва» вярнулася да звычайнага свайго фармату А3, у пачатку снежня выданне нечакана апынулася ў шапіках «Белсаюздруку», адначасова «рысункі» сталі каляровымі, а сама газЭта валявым рашэннем ператварылася ў газЕту. гэтым артыкуле, мабыць, трэба прыгадаць, з чаго ўсё пачалося. Напрыканцы 2005 года прысутнасць каля двух дзесяткаў незалежных выданняў у дзяржаўнай сістэме распаўсюду стала раптам эканамічна немэтазгоднай. У падпісны каталог «Белпошты» на 2006 год яны, і «Наша Ніва» ў тым ліку, не патрапілі. Адмовіўся прадаваць «немэтазгодныя» газеты праз свае шапікі і «Белсаюздрук».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Абажур