Беларус, 559

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

559

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2009-08

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Copyright © 2009 by Беларус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Што я магу зрабіць для Беларусі? Калі чалавека ня мае магчымасьці выказацца й быць пачутым, раз за разам, на сходах арганізацый, у яго застаецца адзінае выйсьце – напісаць артыкул. Натуральна, у гэтым ёсьць свае заганы: ня ўсе чытачы зьяўляюцца сябрамі тых арганізацыяў, ня ўсе ўважліва сочаць за падзеямі, ня ў курсе прынятых пастановаў; да таго-ж трэба імкнуцца пазьбягаць празьмернага ўдаваньня ў дэталі, а паспрабаваць ухапіць агульнае – тэндэнцыі, якія адбываюцца ў нашай грамадзе апошнім часам. Дэмакратычнае грамадзтва тым і добрае, што беларусы за апошнія 50 гадоў стварылі ў ЗША некалькі арганізацыяў, якія плённа працавалі, нягледзячы на магчымыя разыходжаньні ў паглядах іхных кіраўнікоў. Сёньня сытуацыя зьмянілася кардынальна: спадар Вячка Станкевіч, фактычна другі чалавек у Радзе БНР, ачоліў і Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і, на нядаўнім паседжаньні дырэктароў Фундацыі імя П. Крэчэўскага, самую Фундацыю. Тут ня йдзецца пра асобу сп. Станкевіча, ведамага грамадзкага дзеяча, былога дырэктара Радыё Свабода, а выключна пра небясьпеку кіраваньня адною асобаю трыма найважнейшымі – палітычна, грамадзка й фінансава – арганізацыямі беларусаў у эміграцыі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле