Тут і цяпер (Свабода), 34 / 22.07.2009

Тут і цяпер (Свабода)

беларуская газета

34 / 22.07.2009

Дата выхаду: 2009-07-22

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2009 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Для пачатку трэба стаць беларусам. На днях у Мінску прайшоў V з’езд беларусаў свету, на які прыйшлі даволі высокапастаўленыя прадстаўнікі ўлады і які не палічыў мэтазгодным прывітаць кіраўнік дзяржавы. “Славянскі базар” па-за канкурэнцыяй. Амаль у тыя ж дні, калі праходзіў з’езд, адбываўся чарговы “Славянскі базар”. Нягледзячы на “жесточайший” крызіс, знайшліся грошы і на “зорных” гасцей, і на шматлікія імпрэзы і канцэрты, і яшчэ шмат на што. Аляксандр Лукашэнка адправіў віншавальную тэлеграму ў адрас усіх дзеючых асоб “базару”. На адрас з’езда беларусаў свету ён не сказаў нічога. Да апошняга арганізатары з’езда не ведалі, дзе яны будуць праводзіць сваё мерапрыемства. А дзяржава не палічыла мэтазгодным выдзяліць на яго ні капейкі. Усе расходы ўзялі на сябе заўзятары Беларушчыны як унутры краіны, так і па-за яе межамі.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле