Тут і цяпер (Свабода), 33 / 15.07.2009

Тут і цяпер (Свабода)

беларуская газета

33 / 15.07.2009

Дата выхаду: 2009-07-15

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2009 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Аўтуховіч спыняе галадоўку. Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч з 16 лiпеня спыняе галадоўку. Аб гэтым БелаПАН у паведаміў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка. Галадоўка доўжыцца тры месяцы — з 16 красавіка. За гэты час зняволены пахудзеў на 35 кілаграмаў. Па словах адваката, стан здароў’я Аўтоховіча “крытычны”: “Ён ужо дайшоў да такога стану, калі кожны рух ці перамяшчэнне даюцца з цяжкасцю і адгукаюцца слабасцю”. Прадпрымальнік спыняе галадоўку ў адказ на просьбы Сапелкі. “Мне Аўтуховіч патрэбны як бок абароны ў судзе, — сказаў адвакат. — Справа ўжо падышла да таго моманту, калі трэба знаёміцца з ёй, выпрацоўваць лінію абароны. У галадаючым стане зрабіць гэта паўнавартасна Аўтуховіч не зможа”. Мікалай Аўтуховіч і яшчэ два актывісты прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска — Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка — былі затрыманы 8 лютага з санкцыі пракурора Гродзенскай вобласці (абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле