Тут і цяпер (Свабода), 32 / 8.07.2009

Тут і цяпер (Свабода)

беларуская газета

32 / 8.07.2009

Дата выхаду: 2009-07-08

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2009 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Хто наступны? 7 ліпеня ў Асіповічах мясцовым судом быў пазбаўлены волі моладзевы актывіст Арцём Дубскі, адзін з удзельнікаў знакамітага “працэсу 14-ці”. На пасяджэнні суда прысутнічаў рэгіянальны карэспандэнт “Тут і Цяпер”. Адзін год пазбаўлення волі — такі прысуд быў вынесены 7 ліпеня моладзеваму актывісту з Асіповіч, вязню сумлення Арцёму Дубскаму суддзёй Шарабаевай у судзе Асіповіцкага раёна за нібыта ўхіленне ад адбывання папярэдняга пакарання ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі. Нагадаем, што Арцём Дубскі быў асуджаны да папярэдняга тэрміну 22 ліпеня 2008 года ў выніку так званага “працэсу чатырнаццаці”, пасля таго, як 10 снежня 2007 года паўдзельнічаў у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. “Хімію” ён павінен быў адбываць дома. Пакідаць дом Арцём мог толькі дзеля таго, каб пайсці на працу або па сваіх прыватных справах. Для апошніх Дубскаму быў вызначаны час з 17.00 да 19.00. Астатні час ён павінен быў знаходзіцца дома. Таму сітуацыя, у якой аказаўся асуджаны, была вельмі складанай.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле