Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2009-06
Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Copyright © 2009 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
“Бацькаўшчына” рыхтуецца да Пятага з’езду беларусаў свету. Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” 2 ліпеня вызначыла пералік праектаў выніковых дакументаў Пятага з’езду беларусаў свету, які адбудзецца 18-19 ліпеня ў Мінску. Асноўнымі дакументамі з’езду стануць Праграма па супрацоўніцтву “Бацькаўшчыны” з беларускай дыяспарай на 4 гады (да наступнага з’езду), а таксама праект закона “Аб беларусах замежжа” і адпаведны зварот да дзяржаўных органаў з патрабаваннем паскорыць яго прыняцце. Падрыхтаваны праекты іншых дакументаў па найбольш значных і актуальных пытаннях. Названыя дакументы ўжо накіраваны ў Рабочую групу і пасля дапрацоўкі будуць апублікаваныя на сайце “Бацькаўшчыны” www.zbsb.org для абмеркавання і ўнясення прапановаў з боку беларускай дыяспары. На пасяджэнні Управы быў таксама зацверджаны рэгламент з’езду, агучана інфармацыя па колькасці дэлегатаў, што пацвердзілі свой удзел. У сувязі з максімальным вылучэннем дэлегатаў, было прынятае рашэнне аб абмежаванні колькасці гасцей з Беларусі. Асобным пунктам парадку дня разглядалася пытанне па фар-маванні бюджэту з’езду.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце