Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2003-04-06
Рэдактар: Луба Віталь
Рэдакцыйная калегія: Максімюк Аляксандр, Ваўранюк, Мікола, Вярбіцкі Аляксандр, Кандрацюк-Свярубская Ганна, Лукша Міраслава, Мароз Аляксей, Чачуга Ада, Шафран Паўліна, Галіна Рамашка (канцылярыя), Яўгенія Полацкая, Марыя Федарук (камп’ютэрны набор)
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
ISSN: 0546-1960
Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Па ініцыятыве Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі ў днях 18-19 сакавіка была арганізавана ў Мінску навуковая канферэнцыя, якая мела ацаніць тысячу гадоў узаемадачыненняў Беларусі і Украіны. Змест запрашэння паказвае, што канферэнцыю арганізавалі таксама Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны і пасольства Украіны ў Беларусі. Геаграфічная і палітычная сітуацыя абедзвюх краін падказвае, што яны сабе надта патрэбныя. Можна толькі ўявіць як выглядала б існаванне незалежнай Украіны, калі б у месцы Беларусі з’явіліся, напрыклад, Магілёўская, Брэсцкая ці Гомельская губерні Расійскай Федэрацыі. Існаванне ўкраінскай незалежнай дзяржаўнасці несумненна таксама стрымоўвае вялікіх энтузіястаў інтэграцыі з усходняй суседкай. Хаця нічога не паказвае, што арганізатары канферэнцыі разважалі ў такіх палітычных катэгорыях, аднак, можа несвядома, зрабілі крок у адпаведным напрамку. (М. Мірановіч, Беларусь — Украіна: краіны раздзеленыя высокім муром, фрагмэнт)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва