Ніва, 8 (2441)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

8 (2441)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2003-02-23

Рэдактар: Луба Віталь

Рэдакцыйная калегія: Максімюк Аляксандр, Ваўранюк, Мікола, Вярбіцкі Аляксандр, Кандрацюк-Свярубская Ганна, Лукша Міраслава, Мароз Аляксей, Чачуга Ада, Шафран Паўліна, Галіна Рамашка (канцылярыя), Яўгенія Полацкая, Марыя Федарук (камп’ютэрны набор)

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Зіма ў гэтым годзе дакучае не толькі жыхарам Польшчы. У суседняй Беларусі снегу на пачатку лютага было не менш чым у нас, але ў сродках масавай інфармацыі не выклікала гэта сенсацыі, тэлебачанне не паказвала снегу ў якасці галоўнай тэмы дня. Зіма ў лютым успрымаецца ў Беларусі як нармальная прыродная з’ява. У Гродне снег ішоў багата і пастаянна больш за тры дні, было яго вышэй за паўметра, але сярод жыхароў горада не адчувалася нараканняў па гэтай прычыне. Раніцай нехта расчышчаў тратуары, пад’езды, аўтобусныя і тралейбусныя прыпынкі. Позняй ноччу на вуліцы выязджалі грузавікі і вывозілі кучы снегу за межы горада. Цэнтр Гродна, а асабліва старажытны квартал, раніцай быў падрыхтаваны да нармальнага жыцця. На перыферыях горада было значна горш, але аўтобусы ездзілі нармальна, а прыватныя аўтамабілі ў залежнасці ад адвагі іх вадзіцеляў. У адрозненне ад Беластока, у Гродне дарожныя і камунальныя службы амаль не пасыпаюць вуліц і тратуараў соллю. Са снегам змагаюцца там традыцыйнымі метадамі — мятлой і лапатай. Бывае часам слізкавата, але можна хадзіць па белых тратуарах, без ліпкай гразі пад нагамі. (М. Мірановіч, Заснежанае Гродна, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле