Ніва, 5 (2438)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

5 (2438)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2003-02-02

Рэдактар: Луба Віталь

Рэдакцыйная калегія: Максімюк Аляксандр, Ваўранюк, Мікола, Вярбіцкі Аляксандр, Кандрацюк-Свярубская Ганна, Лукша Міраслава, Мароз Аляксей, Чачуга Ада, Шафран Паўліна, Галіна Рамашка (канцылярыя), Яўгенія Полацкая, Марыя Федарук (камп’ютэрны набор)

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У нядзелю, 12 студзеня, адзінаццаты раз зайграў на ўсю Польшчу Вялікі аркестр святочнай дапамогі. У гэтай усяпольскай гуманітарнай акцыі, арганізаванай Ежы Оўсякам, традыцыйна ўдзельнічае таксама Гайнаўка. Ад трох гадоў апякуецца ёю гайнаўскі прадпрымальнік Зіновій Галёнка. Пяцідзесяці валанцёрам — вучням мясцовых школ — дапамагаў штаб акцыі, які складалі антыквар Кшыштаф Чарнэцкі, бухгалтар Рамуальда Кацпшак і персанал рэстарана „Белая ружа”. Сёлета валанцёры збіралі грошы на закупку спецыялістычнага медыцынскага абсталявання для шпітальных аддзяленняў, у якіх лечаць немаўлят і дзетак. У „Белай ружы” адбыўся аўкцыён і латарэя, якім спадарожнічала выступленне кабарэ „Відэлец” з Беластока. А вечарам усе ўдзельнікі гэтай гуманітарнай акцыі пускалі „святло ў неба” і гулялі на дыскатэцы. Першыя валанцёры прыйшлі ўжо а сёмай гадзіне раніцы. Ад іх вуліцы горада сталі каляровымі: некалькі дзесяткаў дзяўчат і хлопцаў у чырвоных дзедамарозавых шапачках з надпісам „Вялікі аркестр святочнай дапамогі”, яркіх шаліках з чырвоным сэрцам з’явіліся ў найбольш людных месцах горада. (М. Мінцэвіч, Гайнаўскія сэрцы святочнай дапамогі, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле