Права на волю, №11 (254) 2009

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№11 (254) 2009

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2009-05

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Беларускі рэжым варожы да дэмакратыі. Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў даклад аб становішчы свабоды і дэмакратыі ў сьвеце. У дакуменце зьвяртаецца ўвага на высілкі ЗША, накіраваныя на садзейнічаньне дэмакратычным зьменам і захаваньню правоў чалавека ў недэмакратычных краінах і краінах, дзе адбываюцца дэмакратычныя рэформы. Беларусь – у ліку 106 краінаў, сітуацыя ў якіх аналізуецца ў дакладзе Дзярждэпартаменту ЗША. Палітычная сітуацыя і сітуацыя з захаваньнем правоў чалавека ў Беларусі мае ў дакладзе традыцыйныя характарыстыкі. У прыватнасьці, у дакладзе адзначаецца аўтарытарны характар палітычнага рэжыму ў Беларусі і падкрэсьліваецца, што ў краіне ў 2008 годзе працягваліся незаконныя арышты і перасьледы грамадзянаў па палітычных матывах. Сітуацыя з захаваньнем правоў чалавека, нягледзячы на асобныя пазітыўныя факты, у цэлым, згодна з ацэнкай Дзярждэпартаменту ЗША, застаецца вельмі дрэннай. Паводле дакладу, "варожасьць беларускага рэжыму да дэмакратыі і правоў чалавека ў спалучэньні з практычна поўнай манаполіяй дзяржавы на сродкі масавай інфармацыі стварылі атмасферу страху і рэпрэсіяў".Мэты, якія ставяць перад сабой Злучаныя Штаты ў дачыненьні да Беларусі, зыходзяць з прынятага ў 2007 годзе Акту аб пашырэньні дэмакратычных каштоўнасьцяў.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле