Korbel Janusz, Puszcza Białowieska

Puszcza Białowieska

czarno na białym

Korbel Janusz

Месца выхаду: Hajnówka

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Towarzystwo Ochrony Krajobrazu

Катэгорыя: Экалёгія; Гісторыя

Copyright © 2009 by Towarzystwo Ochrony Krajobrazu

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3086], [3807]

“Чорнае на белым” – фотаальбом чорна-белых фотаздымкаў, прадстаўляючых апошні дзікі і першабытны нізінны лес на тэрыторыі Еўропы – Белавежскую пушчу. Януш Корбэль адкрывае нам таямнічыя месцы старажытнай пушчы, ціхія закуткі прыроды, пакінутай чалавекам самой сабе. Тут няма выразных слядоў чалавечай дзейнасці, а калі і былі, дык прырода пастаралася поўнасцю завалодаць абшарам, сцерці прысутнасць чалавека, кіравацца толькі і выключна сваімі правамі. Уваходзячы ў гэты абшар адчуваеш сябе чужынцам – гэта царства прыроды, дзікіх звяроў, рэдкіх раслін, дрэваў-волатаў. Чалавек тут госць. Фотаальбом “Чорнае на белым” – таямніца, падгледжаная вокам аб’ектыва, паказаная без прыўкрас. Чарна-белыя здымкі яскравей і больш каларытна паказваюць прыроду, чым каляровыя. Даюць магчымасць ўключыць ваабражэнне і ўбачыць свет ва ўсёй яго рознаколернай прыгажосці. Нешматлікія подпісы інфармуюць пра памеры асобных волатаў, якімі багата Белавежская пушча. (Н.Г.)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Фрагмэнт