Месца выхаду: Białystok
Дата выхаду: 2007
Рэдактар: Jakimiuk Stefan
Выдавец: WWF Polska
Выдавецтва/ друкарня: EKO-press
Памеры: 48s., il.
Катэгорыя: Экалёгія; Гісторыя; Культура; Палітыка; Грамадзтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пра тое, што Белавежская пушча – скарб чалавецтва, апошні першабытны нізінны лес Еўропы – ведае кожны. І кожны таксама сведамы таго, што скарб гэты неабходна ахоўваць, каб і будучыя пакаленні мелі магчымасць пазнаёміцца з дасканалым тварэннем прыроды, каб не збурыць раўнавагу біярознароднасці, каб мець пачуццё і свядомасць працягласці і няўміручасці жыцця на планеце Зямля. Публікацыя, выдадзеная сусветнай арганізацыяй WWF, паказвае адметнасць Белавежскай пушчы, яе непаўторнасць не толькі ў Еўропе, але і ў цэлым свеце, паказвае таксама пагрозы, якія існуюць, і якія могуць спрычыніцца да вынішчэння цэннага абшару. Ахоўваемая тэрыторыя. Ці насамрэч гэтая ахова адпавядае патрабаванням? Ці сапраўды лозунг супадае з рэчаіснасцю? Адказаў на гэтыя пытанні шукайце ў публікацыі. (Н.Г.)
Каталёг: Kamunikat.org