Miejsce wydania: Масты
Data wydania: 2009-02
Redaktor: Зарэмбюк Алесь
Wydawca: Алесь Зарэмбюк
Copyright © 2009 by Мастоўская Праўда
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Мастоўскі райвыканкам баіцца пратэстаў. Сябру Рады Руху “За Свабоду” Алесю Зарэмбюку паўторна адмовілі ў арганізацыі і правядзенні пікетавання супраць падвышэння тарыфаў ЖКГ. У акцыі пратэсту планаваў узяць удзел лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. Першапачаткова заяўнікі планавалі правесці пікетавання супраць росту тарыфаў на паслугі ЖКГ 3 лютага, але ж тады мастоўскі райвыканкам адмовіў у правядзенні мерапрыемства па фармальных прычынах. 28 студзеня ў Мастоўскі райвыканкам была накіравана паўторная заўка, з улікам прэтэнзій Мастоўскага райвыканкамана, на правядзенне акцыі пратэста 12 лютага. Мастоўскі райвыканкам паўторна не дазволіў праводзіць масавае мерапрыемства, на гэты раз ў сувязі з тым, што дадзенае мерапрыемства не можа адбывацца ў заяўленным месцы. Мастоўскія улады не палічылі патрэбным аргументавана патлумачыць сваю адмову у правядзенні пікетаванне супраць росту тарыфаў ЖКГ і не адказалі чаму акцыя пратэсту не можа адбывацца на пл. Леніна каля будынку Белтелекама?
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Мастоўская Праўда