Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 2009-06
Рэдактар: Клакоцкі Марат
Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
ISSN: 1054-9455
Copyright © 2009 by Беларус
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сустрэча ў Празе. У Празе 7 травеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Чэхіі Карэла Шварцэнбэрга з старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай і былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандрам Казуліным, Аляксандрам Мілінкевічам, Зянонам Пазьняком і Станіславам Шушкевічам. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, прымаў беларускіх палітыкаў перад пачаткам саміту “Ўсходняга партнэрства” ў Празе. На сустрэчы абмяркоўваліся прапановы прадстаўнікоў беларускага грамадзтва ў дачыненьні да гэтай праграмы. На прэсавай канфэрэнцыі па выніках сустрэчы Карэл Шварцэнбэрг сказаў, што для яго вялікі гонар – вітаць прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазыцыі. “Беларусь ня толькі з геаграфічных прычынаў нам вельмі блізкая. У Чэскай Рэспубліцы шмат беларусаў, якія тут вучацца і жывуць. Для мяне вельмі важна, што мы абмяркоўвалі канкрэтныя крокі па падтрымцы беларускай культуры і грамадзянскай супольнасьці,” – сказаў міністар.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус