Дата выхаду: 2009-06-24
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2009 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
“Сардэчная” хвароба Еўропы. Беларусь пакуль так і не здолела насуперак шматлікім “цвёрдым” прагнозам і абяцанням патрапіць у Парламенцкую асамблею Савета Еўропы, няхай і ў статусе спецыяльна запрошанага. Камісар Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер нарэшце наведала беларускую сталіцу, дзе сустрэлася ў гатэлі “Еўропа” (што вельмі сімвалічна для спадарыні Ферэра-Вальднер) як з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, так і з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі. Як прызналася сама Беніта Ферэра-Вальднер, гэтай сустрэчы яна чакала аж 4,5 года… Высокапастаўлены еўрапейскі чыноўнік некалькі месяцаў назад абвясціла аб сваім візіце ў Мінск, але была вымушана адкласці яго на няпэўны час па той прычыне, што беларускі прэзідэнт раптоўна вырашыў ехаць у Арменію.
Каталёг: Kamunikat.org