Ніва, 51 (2432)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

51 (2432)

Publication Place: Беласток

Publication Date: 2002-12-22

Editor: Луба Віталь

Editorial Staff: Максімюк Аляксандр, Ваўранюк, Мікола, Вярбіцкі Аляксандр, Кандрацюк-Свярубская Ганна, Лукша Міраслава, Мароз Аляксей, Чачуга Ада, Шафран Паўліна, Галіна Рамашка (канцылярыя), Яўгенія Полацкая, Марыя Федарук (камп’ютэрны набор)

Publisher: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Ад некалькіх месяцаў у сродках масавай інфармацыі вядзецца прапаганда, якая мае пераканаць грамадзян Польшчы да падтрымкі ідэі далучэння краіны да Еўрасаюза. На гэтую прапаганду выдзелены велізарныя грошы так з дзяржаўнага, як і еўрасаюзнага бюджэту. Слухаючы тэле- і радыёперадачы ў мяне чамусьці складваецца ўражанне, што я ўжо недзе чуў гэтую паэзію. Можа з нагоды 1 мая, ці 22 ліпеня, але тон падобны, нахабны і ашуканчы. Пераключаю апарат на хвалі Радыё Марыя. Там тое самае, толькі што з бальшавіцкім энтузіязмам палохаюць Еўрасаюзам. Паслухаўшы такіх інтэлектуалаў як прафесар Новак, Бэндэр ці вядомы палітык Мацярэвіч чалавек ужо ведае, што ў Еўропе знішчаюць ненароджаных дзяцей і старэчаў толькі таму, што такая ў іх масонская маральнасць. А сярод масонаў, вядома, даюць магчымасць дадумацца слухачам госці айца Рыдзыка — жыдоўская мафія. Высновы ад гэтай нацыяналістычнай прапаганды такія, што калі толькі Польшча стане членам Еўрасаюза — патраціць незалежнасць, маёмасць, хрысціянскую маральнасць, а жонкі беспрацоўных мужыкоў стануць выконваць усялякія паслугі брудным і грубым немцам. Кашмар! (Я. Мірановіч, Макаўка ў Еўропе, фрагмэнт)

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле