Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2009-06-26
Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
Выдавецтва/ друкарня: УП Плутас-Марк
Copyright © 2009 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Еўропа ідзе ў Беларусь. Адносіны Беларусі і Расіі з нядаўняга часу сур’ёзна ўскладніліся. У гэтых умовах прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка просіць камісара Еўрасаюза па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніту Ферэру-Вальднер тэрмінова прыехаць. Сустрэча, якая планавалася на 12 сакавіка, але ад якой ён ухіліўся, калі тэрмінова ад’ехаў з візітам у Арменію, адбылася 22 чэрвеня. “Я тут, каб пабачыць, што можна зрабіць і што ўжо зроблена, каб развіваць нашы адносіны”, — так вызначыла Ферэра-Вальднер мэты свайго візіту (дарэчы, першага візіту еўрапейскага камісара) у Беларусь. Галоўнае. Усе галоўныя пытанні вырашаліся на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Амаль пра ўсе з іх можна толькі здагадвацца, бо СМІ стала вядомай толькі маленькай частка з 2,5 гадзіннай размовы: афіцыйны пачатак і кароткія каментары Ферэры-Вальднер па выніках. “Апошнім часам у ЕС ёсць палітыкі, якія лічаць, што Лукашэнка вядзе нейкую гульню з Еўропай, што ён такі-сякі і нічога не збіраецца мяняць у краіне і ў адносінах з Еўропай. За ўсе свае гады прэзідэнцтва я ніколі не дазваляў сабе паводзіць сябе несумленна”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час