Ніва, 53 (2329)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

53 (2329)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2000-12-31

Рэдактар: Луба Віталь

Рэдакцыйная калегія: Максімюк Аляксандр, Ваўранюк, Мікола, Вярбіцкі Аляксандр, Кандрацюк-Свярубская Ганна, Лукша Міраслава, Мароз Аляксей, Чачуга Ада, Шафран Паўліна, Галіна Рамашка (канцылярыя), Яўгенія Полацкая, Марыя Федарук (камп’ютэрны набор)

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Калі канчалася першае тысячагоддзе пасля нараджэння Хрыстова, у непісьменнай наогул тады Еўропе людзі жылі ў перакананні, што нешта неўзабаве здарыцца. Чакалі найгоршага, хаця як хрысціяне павінны верыць, што ўсё, што магло б змяніцца па волі Сіл Нябесных, павінна прынесці ім вызваленне ад зямных пакут. Жыхары, асабліва заходняй Еўропы, ядналіся ў малітоўныя групы і супольна чакалі вырашэння лёсу. Узнікала нават новае тэалагічнае мысленне, не заўсёды супадаючае з афіцыйнай царкоўнай дактрынай. Апрача чалавечага страху не было тады ніякіх прадпасылак, абвяшчаючых канец жыцця на Зямлі. Людзі баяліся страшнага суда і пекла. Мала хто прадбачваў сваю будучыню ў біблейскім раі, тады і зразумелым быў страх перад нечаканым завяршэннем зямнога жыцця. Пекла, аднак, людзі стваралі самі сабе пастаянна, але тут, на Зямлі, і ніякае развіццё цывілізацыі ці культуры, ні рэлігійныя нормы не стрымоўвалі драпежную чалавечую натуру. Поўнасцю вызвалілася яна ў ХХ стагоддзі, калі дзеля прыдуманых ідэй ці чыста садыстычных патрэб зніштожаны былі на Зямлі сотні мільёнаў людзей. (Я. Мірановіч, Дачакаць ХХІІ стагоддзя, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле