Дата выхаду: 2007-08-16
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што датацыі стратным сельгаспрадпрыемствам будуць спыненыя з 2010 году. Ці гэта новая эканамічная палітыка? Ці блеф? Калгасы і саўгасы для Лукашэнкі заўжды былі фетышам. Падтрымка аграрнага комплексу і сёння застаецца беспрэцэдэнтнай: на праграму адраджэння сяла ашчаджана 69 трыльёнаў рублеў. I раптам... У мінулую пятніцу падчас візіту на Гродзеншчыну Лукашэнка заявіў, што ў будучыні фінансаванне сельскай гаспадаркі плануецца паступова скарачаць. “Паступова” — гэта мякка сказана. Ужо з 2008 году датацыі будуць скарочаныя напалову, а яшчэ праз год — зліквідаваныя наогул.
Каталёг: Kamunikat.org