Ніва, 29 (2305)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

29 (2305)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2000-07-16

Рэдактар: Луба Віталь

Рэдакцыйная калегія: Максімюк Аляксандр, Ваўранюк, Мікола, Вярбіцкі Аляксандр, Кандрацюк-Свярубская Ганна, Лукша Міраслава, Мароз Аляксей, Чачуга Ада, Галіна Рамашка (канцылярыя), Яўгенія Полацкая, Марыя Федарук (камп’ютэрны набор)

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сярод мінскай інтэлігенцыі з’явілася новая назва Беларусі — Шурдыстан. Унутраная палітычная сістэма, метады кіравання дзяржавай і ўрадавая прапаганда ўчынілі Беларусь падобную да такіх краін як Кіргізстан, Узбекістан, Туркменістан. Лукашэнкаўскі рэжым, дэманстратыўна адкідаючы рэфармаванне дзяржавы паводле еўрапейскай традыцыі, вярнуў краіну на шлях, які вядзе ў напрамку азіяцкага феадалізму. Калі, аднак, улічыць факт, што савецкі камунізм быў самай дасканалай формай увасаблення феадалізму, тады тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, не з’яўляецца нічым новым. Беларускім элітам не ўдалося вырваць свае краіны з зоны патрыярхальнай улады, недэмакратычных метадаў вырашэння палітычных і грамадскіх праблем і пастаяннага страху грамадзян перад уладай. Беларусь знаходзіцца ў вельмі важным стратэгічным рэгіёне Еўропы. Расія, патраціўшы кантроль над Сярэдняй Еўропай, Украінай і Прыбалтыкай, без Беларусі вярнулася б на захадзе да межаў ХVII стагоддзя. Таму ўсё, што ў галіне палітыкі ці эканомікі дзеецца ў гэтай рэспубліцы, адбываецца пад кантролем Масквы. (Я. Мірановіч, Шурдыстан, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле