Ніва, 27 (2303)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

27 (2303)

Miejsce wydania: Беласток

Data wydania: 2000-07-02

Redaktor: Луба Віталь

Zespół redakcyjny: Максімюк Аляксандр, Ваўранюк, Мікола, Вярбіцкі Аляксандр, Кандрацюк-Свярубская Ганна, Лукша Міраслава, Мароз Аляксей, Чачуга Ада, Галіна Рамашка (канцылярыя), Яўгенія Полацкая, Марыя Федарук (камп’ютэрны набор)

Wydawca: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Другі год рэалізуецца рэформа аховы здароўя і надалей ніхто не ведае дзеля чаго ажыццяўляецца эксперымент, які большасць грамадзян пазбавіў доступу да лекара. Шмат пацыентаў, якім чыноўнікі адабралі грошы не пытаючы ў іх згоды і абяцаючы дармовыя медыцынскія паслугі, не ператрывала шаленства, якое адбываецца ў сферы аховы здароўя. Зразумела, што вінаватых ніхто не знойдзе, а нават і не шукае. Медыкі задаволеныя, бо зарабляюць больш, менш працуючы, а дэбілы, якіх завуць палітыкамі, хваляцца чарговай рэформай, якая наблізіла нас да Еўропы. Скарумпаваную службу аховы здароўя заступіла больш каштоўнае для хворых платнае абслугоўванне ў прыватных кабінетах. Зразумела, надалей існуе дармовая амбулаторыя і — вынаходка нашага часу — сямейны лекар, якія прапануюць дармовыя паслугі. Дарма, значыць, за грошы, якія нам забралі ў выглядзе страхавання ці падаткаў. Але, напрыклад, калі захочам лячыць зубы, тады за кожную залатаную дзірку трэба ў сярэднім даплаціць 50 злотых. Толькі 15 злотых даплачвае за нас г.зв. Каса хворых. Горш, калі спатрэбіцца нам дапамога спецыяліста — кардыёлага, уролага, ларынголага. Сямейны ці амбулаторны лекар дае без праблемы адпаведную паперку, у адпаведнасці з якой павінен нас прыняць спецыяліст. (Я. Мірановіч, Рэформа ідзе паспяхова, фрагмэнт)

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле