Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2000-06-11
Рэдактар: Луба Віталь
Рэдакцыйная калегія: Максімюк Аляксандр, Ваўранюк, Мікола, Вярбіцкі Аляксандр, Кандрацюк-Свярубская Ганна, Лукша Міраслава, Мароз Аляксей, Чачуга Ада, Галіна Рамашка (канцылярыя), Яўгенія Полацкая, Марыя Федарук (камп’ютэрны набор)
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
ISSN: 0546-1960
Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У днях 25-27 мая адбылася ў Беластоку арганізаваная Цэнтрам грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь канферэнцыя „Ад таталітарнай да дэмакратычнай дзяржавы — характар дзяржаўных і эканамічных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь”. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі пазаўрадавых арганізацый і апазіцыйных партый з Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікі рэфарматарскіх партый сённяшняй урадавай кааліцыі ў Польшчы, якія больш за дзесяць гадоў таму знаходзіліся ў падобных абставінах, як сённяшнія беларускія апазіцыянеры. Сам лозунг канферэнцыі даволі агульны, але не цяжка здагадацца, што яе лейтматывам былі роздумы над далейшым ходам палітычных і эканамічных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь. Сёння абставіны ў Беларусі выглядаюць даволі трывожна. Аляксандр Лукашэнка, некрытычны гадаванец камсамольскага масквацэнтрызму, прыбраўшы ў свае рукі ўсе рычагі ўлады ў дзяржаве, уявіў сабе, што гэтага дастаткова, каб падуць супраць ветру сучасных еўрапейскіх палітычных і эканамічных працэсаў. (А. Вярбіцкі, Ад таталітарызму да дэмакратыі, фрагмэнт)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва