Ніва, 21 (2297)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

21 (2297)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2000-05-21

Рэдактар: Луба Віталь

Рэдакцыйная калегія: Максімюк Аляксандр, Ваўранюк, Мікола, Вярбіцкі Аляксандр, Кандрацюк-Свярубская Ганна, Лукша Міраслава, Мароз Аляксей, Чачуга Ада, Галіна Рамашка (канцылярыя), Яўгенія Полацкая, Марыя Федарук (камп’ютэрны набор)

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На гэтае пытанне грамадзяне Польшчы атрымалі адказ падчас шматлікіх святкаванняў з нагоды тысячагоддзя сустрэчы ў Гнезне нямецкага імператара Атона ІІІ і князя Польшчы Баляслава Храбрага. Падчас сустрэчы прэзідэнтаў краін Сярэдняй Еўропы, якое адбылося па ініцыятыве Аляксандра Кваснеўскага ў палове красавіка, можна было пачуць, што ўжо тысячу гадоў таму Польшча была прынята ў Еўропу, прысвоіла сабе „заходнія каштоўнасці” і стала адным з неадлучных фактараў лацінскай цывілізацыі. У канцы красавіка выязную сесію ў Гнезне арганізаваў парламент. Падчас выступленняў маршалкаў Сейма і Сената, архіепіскапаў і мітрапалітаў, паслоў і сенатараў найбольш гаварылася пра тысячагадовае польска-нямецкае сяброўства і супольнасць хрысціянскай (чытай: лацінскай) Еўропы. Амаль такія ж лозунгі, заклікі, жэсты ў выкананні палітыкаў і журналістаў дэманстраваліся раней, калі гаварылася пра адвечнае польска-расійскае сяброўства. Тады падчас урачыстых пасяджэнняў і ўсялякіх з’ездаў не ўспаміналася пра Суворава, Мураўёва, Сталіна; сёння, гаворачы пра польска-нямецкія адносіны, не ўпамінаюцца ні Фрыдрых ІІ, ні Бісмарк, ні Гітлер. (Я. Мірановіч, Як пачынала інтэгравацца Еўропа?, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле