Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2009-06-08
Рэдактар: Васілеўскі Зьміцер
Выдавецтва/ друкарня: ААТ Смоленская печать
Copyright © 2009 by Рэгіён (Гародня)
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Адбылося паседжанне Рады Руху “За Свабоду” На паседжанні абмеркаваныя пытанні правядзення Беларускага еўрапейскага форума, супрацоўніцтва з АДС, а таксама прынятыя новыя сябры у ПАГА “Рух “За Свабоду”. На сходзе адзначана, што мэтай правядзення прадстаўнічага форума праеўрапейскіх сілаў, які запланаваны на лістапад, з’яўляецца аб’яднанне і мабілізацыя прыхільнікаў збліжэння Беларусі з Еўразвязам. Напярэдадні форума мяркуецца правядзення сходаў у рэгіёнах шырокага фармату, на якіх будуць вылучацца дэлегаты. Плануецца дабівацца легальных сходаў у тым ліку ў памяшканнях раённых ДК і запрашаць на іх вядомых аналітыкаў, палітыкаў, эканамістаў. Вылучэнне адзінага кандыдата ад дэмакратычных, альбо еўрапейскіх сілаў на форуме не запланавана. Паводле Аляксандра Мілінкевіча, падтрымка еўрапейскай стратэгіі мае больш шырокае кола прыхільнікаў, чым абранне канкрэтнага лідэра.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Рэгіён (Гародня)