Газета Слонімская, 16 (619) 2009

Газета Слонімская

16 (619) 2009

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2009-04-15

Рэдактар: Валадашчук Віктар

Выдавец: УП Газета Слонімская

Copyright © 2009 by Газета Слонімская

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дфрэктар завода і спецялісты з рашэннем суда не пагадзіліся. Яшчэ ў сакавіку раённы суд разгледзеў адну за другой тры адміністрацыйныя справы ў дачыненні дырэктара і двух спецыялістаў ААТ “Слонімскія малочныя прадукты” па абвінавачванні іх у замаху на дробны крадзеж.Гісторыя гэта здарылася мінулай зімой. Суботнім днём 24 студзеня 2009 года супрацоўнікі міліцэйскага дэпартамента “Ахова” затрымалі ў Слоніме службовую “Ніву” дырэктара ААТ “Слонімскія малочныя прадукты” Аляксандра Буйчыка. Машынай кіраваў сам гаспадар. У аўтамабілі кіраўніка прадпрыемства ахоўнікі правапарадку знайшлі 3 новыя гатункі сыру (па некалькі кг кожны), 2,5 кг сметанковага масла і 4 упакоўкі смятаны, агульным коштам крыху больш як 130 тысяч рублёў.Дырэктар завода патлумачыў работнікам міліцыі, што па просьбе сваіх спецыялістаў узяўся давезці малочную прадукцыю ў магазін “Белая ромашка”, паколькі іншых свабодных машын з вадзіцелямі на той момант на прадпрыемстве не аказалася.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Газета Слонімская

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле