Права на волю, №10 (253) 2009

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№10 (253) 2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-05

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Беларусь хавае сьмяротныя пакараньні. Міжнародная арганізацыя Amnesty International апубліка­вала штогадовую справаздачу аб становішчы з правамі чала­века ў сьвеце за 2008 год. У разьдзеле, прысьвеча­ным Беларусі, адзначаецца ціск уладаў на грамадзянскую супольнасьць, узмацненьне дзяржаўнага кантролю над СМІ, абмежаваньне свабоды дэманстрацыяў ды юрыдыч­ны перасьлед апазіцыйных актывістаў. Справаздача адна­часова адзначае факт вызва­леньня палітычных вязьняў у краіне і адмену санкцыяў супраць беларускіх чыноўні­каў з боку Еўрасаюзу. Amnesty International пры­гадвае ў сваёй справаздачы дэманстрацыі пратэсту суп­раць палітыкі ўладаў у дачы­неньні да дробнага бізнэсу ў студзені і лютым летась, якія закончыліся затрыманьнямі больш за 40 асобаў ды турэм­нымі прысудамі для Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Таксама згадваецца жорсткі разгон дэманстрацыі на Дзень Волі ды затрыманьне каля 100 актывістаў апазіцыі.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле