Дата выхаду: 2007-07-12
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
З паняццем “37-ы год” адбылося тое самае, што адбываецца з усімі паняццямі, калі іх часта ўжываць — яно зацерлася, зрабілася штампам. Альбо свайго роду “страшылкай”, якая нікога, насамрэч, даўно не палохае. “Гэта ўжо наша рэчаіснасць”, “37-ы год мы ўжо маем” — яўнае перабольшанне, даніна публіцыстыцы і палітычным штампам. А з іншага боку, існуе погляд на 37-ы год як на з’яву, якая належыць выключна гісторыі, паўтарэнне якой немагчымае. Спрактыкаваныя палітыкі ды палітолагі ўпэўнена кажуць, што 37-ы год як з’ява паўтарыцца ў Беларусі не можа, бо на гэта “не хопіць рэсурсаў”, “няма сіл у рэжыму”.
Каталёг: Kamunikat.org