Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-03-13
Рэдактар: Скурко Андрэй
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Заснавальнік: Мясцовы фонд выданьня газэты Наша Ніва
Вайна сусьветаў - Піша Аляксандар Класкоўскі. Нюансы адкінутыя. Амэрыка вуснамі Дэвіда Крэймэра паставіла пытаньне рубам: мы ня сядзем за стол перамоў зь Менскам, пакуль ня будзе вызвалены Казулін. Зь іншага боку, паводле «пажаданьняў» беларускіх уладаў, Вашынгтон вырашыў адклікаць пасла Карэн Ст'юарт. Хапя яшчэ днём раней экспэрты схіляліся да таго, што пік калізіі пройдзены і цяпер будзе пошук шляхоў, як улагодзіць сытуацыю. Такім чынам, абодва бакі пайшлі на прынцып. Вашынгтону трэба прадэманстраваць, што гуляць у дурня з «апошняй дыктатурай Эўропы» ён не наважаны. Менск лічыць, што янкі занадта шмат хочуць. Эскаляцыя канфлікту з Вашынгтонам здаецца нелягічнай тым, хто мяркуе, што ён можа зьвесьці на нішто ўсе папярэднія захады беларускага боку дзеля паляпшэньня стасункаў з Захадам. Але тут, бадай, дзейнічае іншая лёгіка. Улада ня хоча падацца слабой у вачох электарату. Саступі сёньня — заўтра «дамарослыя апазыцыянэры» зусім баяцца перастануць.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва