Наша Ніва, 4/2008

Наша Ніва

першая беларуская газэта

4/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-01-31

Рэдактар: Скурко Андрэй

Выдавец: Прыватнае прадпрыемства Суродзічы

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Заснавальнік: Мясцовы фонд выданьня газэты Наша Ніва

Кастусь Акула. 29 студзеня ў Таронта памёр вядомы літаратар і грамадзкі дзеяч, ганаровы сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру Кастусь Акула. Кастусь Акула быў для мяне адным з увасабленьняў нашай эміграцыі — той, якая, на паўстагодзьдзя адарваная ад Бацькаўшчыны, захоўвала мову, культуру, незалежніцкія ідэі. Наша знаёмства са спадаром Кастусём пачалося ў сярэдзіне 1980-х, калі да маіх рук патрапілі ягоная кніжка «Ўсякая ўсячына», а таксама часопіс «Зважай», які Акула больш за дваццаць гадоў выдаваў у Таронта. З тых нумароў можна было даведацца тое, аб чым нашая прэса яшчэ доўга маўчала:пра лёс беларускага дысыдэнта Міхала Кукабакі, які адкрыта пратэставаў супраць агрэсіі 1968 году ў Чэхаславаччыну, або пра колькасьць вайсковых базаў зь ядзернай зброяй, якімі была нашпігаваная Беларусь.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле