Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-11-29
Рэдактар: Скурко Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Комплекс уласнай непаўнавартасьці рокераў. Беларусы маюць заніжаную самаапэнку. Комплекс уласнай непаўнавартасьці — гэта даўняя нацыянальная хвароба, вынік працяглага каляніяльнага прыгнёту і самаадрачэньня. Чарговы раз гэта выявілася ў нашых музыках. Раз іх запрасіў Праляскоўскі, значыць, улады неабыяк маюць патрэбу ў іх. З добрае душы гэты не пакліча. Гадамі выразалі любую згадку пра Вольскага, пісалі пасквілі, а тут расчуліліся. Кракадзілавы сьлёзы! Напэўна, значным тут быў чыньнік «Белсату». Лукашэнкаўцы сьвята вераць у магічную сілу ТВ. Хутка свабодныя музыкі стануць ня толькі чутныя, а й бачныя беларусам. Пры таталітарным рэжыме любы зварот да ўладаў павышаў ступень абароненасьці дысыдэнтаў. Болынасьць людзей у Беларусі прапягвае дзейнічаць у праекцыі на савецкі час. Вось жа, музыкі пайшлі да чалавека, які ўзначальвае неканстытуцыйную, нават антыканстытуцыйную «ідэалягічную юртыкаль» — фактычна, сыстэму сачэньня за грамадзтвам, здушэньня іншадумства і абслугоўваньня інтарэсаў аднае палітычнае групоўкі, фінансаваную зь дзяржаўнай кішэні.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва