Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-07-12
Рэдактар: Скурко Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Што супольнага між сэсіяй ПА АБСЭ і «Славянскім базарам»? Хоць «саюзная дзяржава» даўно стала аб'ектам іроніі, ёсьць адна сфэра, дзе назіраецца кранальнае адзінства Менску і Масквы. Гэта — калі трэба даць адлуп заходнім дэмакратызатарам. Вось і ў Кіеве на сэсіі ПА АБСЭ дэлегацыі Беларусі і Расеі прагаласавалі супраць рэзалюцыі, што заклікае ўлады нашай краіны палепшыць сытуацыю ў галіне правоў чалавека. I яшчэ адзін штрых што да «саюзнае дзяржавы». На «Славянскім базары» ад выказваньняў Паўла Барадзіна стала ніякавата. «Лукашэнка выступіў на расейскай мове, прывітаньне Пуціна — на расейскай мове, хаця ён мог і па-нямецку, і па-ангельску, і па-франпуску... А вось прывітаньне ўкраінскага прэзыдэнта было на «незалежнай мове», — упікнуў Барадзін.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва