Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-06-29
Рэдактар: Скурко Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Выпускнікам Ліцэю-2007. Піша Андрэй Хадановіч. У Беларускім гуманітарным ліцэі чарговая выпускная вечарына. Уручэньне дыплёмаў і ўсякае такое сумна-сьвяточнае... Мне вельмі падабалася выкладаць літаратуру ў гэтай групе — на розных менскіх офісах-кватэрах. Для тых, хто ня ў курсе, Ліпэй быў забаронены ўладамі, але дагэтуль існуе ў падпольных умовах. У горадзе, за горадам... Так што два разы на тыдзень я езьдзіў туды электрычкаю. Забаўна, што з розных прычын навучальны год у Ліпэі пачынаўся ня 1 верасьня, як ва ўсіх незабароненых школьнікаў, а ў кастрычніку. Затое былі нудоўныя заняткі ўлетку ў Полынчы. Гданьск і мора згадваю з асаблівым замілаваньнем. Карацей, дарагія ліцэісты, хай вам сёньня радасна сьвяткуецца! Не злоўжывайце алькаголем, і, можа стацца, сустрэнеце сьвітаньне ў бадзёрым рамантычным настроі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва