Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-06-15
Рэдактар: Скурко Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Саломіна ў воку Дамашкевіча. Прадстаўляючы новага кіраўніка сталічнай вобласьці, Аляксандар Лукашэнка па-свойму тлумачыў прычыны замены Мікалая Дамашкевіча (старонка 6), якога падначаленыя называлі «абласным бацькам» — так падобныя былі манера кіраваньня, падыход да людзей і праблемаў. На доказ кепскіх вынікаў гаспадараньня Дамашкевіча начальнік краіны прывёў лічбы. Пра два мільёны тонаў збожжа бьгла толькі бравада. На справе ў 2004 годзе сабралі 1,7, у 2005 годзе 1,6, а ў 2006-м — 1,5 мільёнаў тонаў. А рэнтабэльнасьць сельскай гаспадаркі, сказаў ён, у вобласьці складае мінус 25 працэнтаў. Ніжэйшая толькі на Віцебшчыне — мінус 28 працэнтаў. Гэтыя ўрыўкі з выступу падало толькі агенцтва «Інтэрфакс», якое прапуе на спэцыфічную аўдыторыю. Агенцтва БелТА, інфармацыю якога перадрукоўваюць масавыя СМІ, іх, вядома ж, апусьціла.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва