Дата выхаду: 2007-06-14
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
12 чэрвеня ў Вашынгтоне адбылося адкрыццё помніка ахвярам камунізму. На цырымоніі выступіў прэзідэнт ЗША Джордж Буш. Сярод іншых, прысутнічалі прадстаўнікі Рады БНР, у тым ліку, старшыня Рады Івонка Сурвіла. “Дагэтуль у сталіцы нашай краіны не было помнікаў ахвярам імперскага камунізму — ідэалогіі, якая, паводле ацэнкі, забрала жыцці 100 мільёнаў бязвінных мужчын, жанчын і дзяцей”, — заявіў прэзідэнт ЗША. “Агульная колькасць забітых у імя камунізму ашаламляе. Яна настолькі агромністая, што дакладны падлік немагчымы. Паводле ацэнак, камунізм забраў жыцці мільёнаў людзей у Кітаі і Савецкім Саюзе, а таксама ў Паўночнай Карэі, Камбоджы, Афрыцы, Афганістане, В’етнаме, Усходняй Еўропе і іншых частках планеты”, — сказаў Джордж Буш-малодшы.
Каталёг: Kamunikat.org