Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-05-18
Рэдактар: Скурко Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дні, калі вырашаецца будучыня нацыі. Мы прывыклі ўжываць гэты выраз напярэдадні выбараў, рэфэрэндумаў ды іншых падобных падзеяў, вынік якіх у паняволенай краіне прадпісаны загадзя і нічога насамрэч не мяняе. Іншыя дні вырашаюць нямала. Напрыклад, тыя, калі бацькі запісваюць дзяцей у школы. Нацыя — гэта папросту штогадовы, штодзённы рэфэрэндум... З 16 траўня адкрываецца набор у пачатковыя школы. Бацькі ў вялікіх гарадах маюць выбар: аддаць дзяцей на беларускамоўнае ці расейскамоўнае навучаньне. У сталіцы прасьцей: тут беларускамоўныя гімназіі і школы ёсьць каля плошчы Якуба Коласа на Старажоўцы, у Кунцаўшчыне, Серабранцы, Малінаўцы і іншых раёнах. Многія беларускія бацькі і маткі падладжваюць сваё жыцьцё пад магчымасьць аддаць дзяцей між сваіх. Набываюць аўтамабілі, мяняюць графік жыцьця.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва