Miejsce wydania: Менск
Data wydania: 2007-04-06
Redaktor: Скурко Андрэй
Wydawca: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Wydawnictwo/ drukarnia: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Што для нас азначае Вялікдзень? Велікоднае пасланьне Апостальскага візытатара беларусаў-каталікоў замежжа айца Аляксандра Надсана. Радыё «Свабода» правяло апытаньне оярод слухачоў на тэму «Што для вас перш за ўсё азначае Вялікдзень?». Слухачам прапанавалася прагаласаваць за адзін з наступных магчымых адказаў: «пост і малітва, духоўнае сьвята», «магчымасьць дараваць і прасіць дараваньня», «фарбаваныя яйкі і булкі» і «я не сьвяткую». Адкінуўшы апошні адказ тых (а іх, на жаль, аказаўся вялікі адсотак), для каго гэтае сьвята ня мае значэньня, разгледзім тры першыя. У першым выпадку трэба сказаць, што кожнае рэлігійнае сьвята ёсьць духоўгтым, а пост і штодзённая (а ня толькі на сьвята) малітва — неабходная перадумова духоўнага росту верніка. Калі гаворка пра «магчымасьць дараваць і прасіць дараваньня», дык ці ж мы ў штодзённай малітве, якую навучыў нас сам Госпад Ісус Хрыстос, ня кажам: «I адпусьці нам грахі нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым»? Такім чынам, для Вялікадня, паводле апытаньня на «Свабодзе», характэрнымі застаюцца «фарбаваныя яйкі і булкі»... Насамрэч, гэтая прапазыцыя атрымала найболын галасоў. Вось да якіх нечаканых вывадаў прыводзяць нас часам апытаньні грамадзкай думкі.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Наша Ніва