Наша Ніва, 10/2007

Наша Ніва

першая беларуская газэта

10/2007

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007-03-23

Рэдактар: Скурко Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Паліто за чатыры мільены. У кастрычніку 1918 г. да жыцьця быў пакліканы новы ўрад БНР на чале з Антонам Луцкевічам, які адначасова спаўняў абавязкі міністра замежных спраў. У склад ураду ўвайшлі Аркадзь Смоліч, Аляксандар Цьвікевіч, Васіль Захарка, Лявон Заяц і Язэп Варонка. Апопші, аднак, у хуткім часе адмовіўся ад пасады беларускага міністра, заняўшы месца міністра беларускіх спраў ва ўрадзе Літвы. Другая сталіца БНР. Пасьля заняцьця балынавікамі Менску, Рада міністраў БНР пераяжджае ў Вільню, а адтуль у сярэдзіне сьнежня 1918 года — у Горадню, пры гэтым урад падзяліўся: А.Цьвікевіч і А.Смоліч, да якіх пазьней далучыўся В.Захарка, па справах грашовай пазыкі апынуліся ва Ўкраіне, тады як АЛуцкевіч і Л.Заяц засталіся ў Горадні. 1 лютага 1919 г. гарадзенскі склад ўраду пашырыўся за кошт Кузьмы Цярэшчанкі, які заняў пасаду міністра ўнутраных спраў. Аднак ужо 18 лютага Луцкевіч, у сувязі з ад'ездам у Вільню, склаў абавязкі старшыні Рады міністраў і міністра замежных спраў на карысьць А.Смоліча, а часовае кіраўніцтва ўрадам прыняў на сябе Л.Заяц.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле