Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-03-09
Рэдактар: Скурко Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дзень Волі мусіць стаць нацыянальным сьвятам. Зварот дзеячаў грамадзтва і культуры да Савету Міністраў. Беларусь перажывае пераломны этап свайго разьвіцьця. Сёлета спаўняецца 16 гадоў аднаўленьня яе дзяржаўнай незалежнасьці. Аднак на парозе паўналецьця Рэспублікі Беларусь нацыя застаецца расколатай. Мільёны суайчыньнікаў па-ранейшаму не адчуваюць духоўнай сувязі зь беларускай дзяржаўнасьцю. Палітычнае супрацьстаяньне грамадзянаў закладае міну запаволенага дзеяньня пад дзяржаватворчыя высілкі. Незалежнасьці ня можа быць без трывалай эканамічнай базы. Яе ня будзе, пакуль эканоміка Беларусі будзе залежаць толькі ад усходняга суседа. Захаваньне сувэрэнітэту, устойлівае разьвіцьцё эканомікі будзе гарантаванае толькі тады, калі краіна паўнапраўна вернецца ў сям'ю эўрапейскіх нацый — як роўная між роўнымі. А гэта немагчыма без нацыянальнага адзінства і ўсталяваньня дэмакратычнага дзяржаўнага ладу.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва