Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-02-23
Рэдактар: Скурко Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Мілінкевіч супраць кангрэсістаў. А мы за каго? У панядзелак 19 лютага адбылося пазачарговае паседжаньне палітрады аб'яднанай апазыцыі. Прычынай екліканьня рады сталася рашэньне Аляксандра Мілінкевіча ня ўдзельнічаць у сакавіцкім Кангрэсе дэмакратычных сілаў. На паседжаньні прысутнічалі таксама лідэры Рады беларускай інтэлігенцыі. Яно нічога не зьмяніла. Мілінкевіч застаецца цьвёрдым у сваім нежаданьні ісьці на Кангрэс. Партыйныя лідэры—у нежаданьні падпарадкоўвацца Мілінкевічу. Экс-кандыдат у прэзыдэнты лічыць, што Кангрэс ня мае сэнсу, калі ён зьвядзецца да абмеркаваньня агульных матэрый. Таксама Мілінкевіч перакананы, што апазыцыя мусіць мець лідэра з шырокімі паўнамоцтвамі. Апошняй кропляй, якая справакавала Мілінкевіча на разрыў з партыйнымі босамі, стала рашэньне палітрады дэмакратычных сілаў перайсьці да ратацыйнага старшынства і забараніць Мілінкевічу выступаць ад імя ўсіх дэмакратычных сілаў бяз санкцыі той самай палітрады.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва