Наша Ніва, 5/2007

Наша Ніва

першая беларуская газэта

5/2007

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007-02-06

Рэдактар: Скурко Андрэй

Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку

ISSN: 1819-1614

Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Новае ВКЛ? Ці зноў «выкл»? У мінулыя тыдні мы назіралі паскоранае разьвіцьцё падзеяў у Беларусі і вакол Беларусі. Мілінкевіч двойчы перахапіў палітычную ініцыятыву. Спачатку — ва ўлады. Ён накіраваў Аляксандру Лукашэнку ліст з прапановай выкарыстаць патэнцыял беларускай апазыцыі для ўмацаваньня беларускай незалежнасьці і эканомікі, найперш, для паляпшэньня адносінаў з Захадам (старонка 3). Ён зрабіў нешта вельмі простае — прадэманстраваў міжнародную вагу апазыцыі і яе рэалізм. «Таму вось ужо некалькі дзён дзяржаўная прапаганда нават ня ведае, як адрэагаваць. Маўчыць», - адзначае журналістка Сьвятлана Калінкіна. Зь іншага боку, Мілінкевіч рэзка адмежаваўся ад партыйнай апазыцыі, адмовіўшыся ад удзелу ў Кангрэсе дэмакратычных сілаў. «Скіруйма намаганьні на беларускі Дзень Волі», — заявіў ён. Гэтая заява эфэктна глядзелася на фоне таго, што Мілінкевіч адзіны зь лідэраў апазыцыі наважыўся прыйсьці на валянцінаўскае шэсьце «Маладога фронту» (старонка 9). На інтэрнэт-сайтах актывісты сустрэлі гэты крок Мілінкевіча энтузіязмам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле