Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-01-19
Рэдактар: Скурко Андрэй
Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
ISSN: 1819-1614
Copyright © 2003-2009 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Вецер мацнее Чакалі сьнегу — прыйшоў віхор. Гэткі бонус мае Беларусь ад пацяпленьня клімату. Якое, зрэшты, нясе ня толькі мінусы ў выглядзе моцных вятроў ды падтопліваньня. Кажуць, пад ледзянымі шапкамі полюсаў — найвялікшыя запасы нафты і газу... Во як дабярэмся! Нездарма Расея падпісала Кіёцкі пратакол. Сур'язьней пра нафтавыя справы — старонкі 4—10. Між тым, сьледам за газавым і нафтавым адчыняюцца новыя расейска-беларускія франты: мясны, цукровы. На новую сытуацыю Інтэрнэт адказаў хіп-хоп-паэмаю пра Зянона (старонка 20). А яшчэ тыдзень радаваў кнігамі. Выйшаў другі том «Энцыкляпэдыі Вялікага Княства Літоўскага», падручнік «Беларуская літаратура і сьвет», складзены Лявонам Баршчэўскім, Пятром Васючэнкам і Міхасём Тычынам (пра іх чытайце ў наступных нумарах), анталёгія польскай дзіцячай паэзіі па-беларуску «Качка-дзівачка», чарговы нумар арт-часопісу «Партызан» (старонка 27). Толькі адна з згаданых кніг выйшла ў дзяржвыдавецгве. Кулыурная падзея тыдня — вяртаньне «Тутэйшых». У сераду і чацьвер 17—18 студзеня ў Купалаўскім тэатры ізноў адбыўся паказ культавага спэктаклю паводле п'есы Янкі Купалы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва