Месца выхаду: Бярозаўка
Дата выхаду: 2009-03
Рэдактар: Бяздумны Алік
Выдавец: Бяздумны Алік
Copyright © 2009 by Вольная Бярозаўка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
25 сакавіка - Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, сувэрэнная незалежная дзяржава. I толькі 1 студзеня 1919 г., каб расцягнуць у розныя бакі беларускіх сацыялістаў і дэмакратаў, расейскія балынавікі абвесьцілі ў Смаленску (які, дарэчы, тады лічыўся беларускім горадам) БССР, і потым ад імя створанай імі ўлады вынішчалі на працягу 70 гадоў усё беларускае. Ды й цяперашняя ўлада юрыдычна незалежнай Беларусі працягвае ажыцьцяўляць бальшавіцкую палітыку этнацыду беларускага народу. Таму ўсё сапраўдныя беларусы, якія любяць сваю Радзіму, шануюць сваю гісторыю, захоўваюць памяць пра сваіх продкаў,цэняць законнасьць і дэмакратычнасьць, менавіта гэты дзень лічаць нацыянальным сьвятам Незалежнасьці, а не якісьці прыдуманы “дзень рэспублікі". I менавіта ў гэты дзень штогод выходзяць людзі на вуліцы і плошчы сталіцы, несучы спрадвечныя нацыянальныя сымбалі, не баючыся ні паліцэйскіх дубінак, ні арыштаў, ні турмаў, каб сказаць, што БЕЛАРУСЬ — ЖЬІВЕ !!!
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вольная Бярозаўка