Вольная Бярозаўка, 1 (9) 2009

Вольная Бярозаўка

гарадзкая незалежная газэта

1 (9) 2009

Месца выхаду: Бярозаўка

Дата выхаду: 2009-01

Рэдактар: Бяздумны Алік

Выдавец: Бяздумны Алік

Copyright © 2009 by Вольная Бярозаўка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ну вось і адбылося тое, пра што даўно папярэджвалі, але ў што болынасьць не хацела верыць. Абваліўся наш рубель. Праўда, пакуль толькі на 20%. Пакуль. Як там далей будзе? Адпаведна, на 20% (калі ня болей) павялічацца і цэны на тавары і паслугі. Падвышэньня заробкаў чакаць не выпадае, хутчэй наадварот. Эканамісты прагназуюць інфляцыю на ўзроўні 30-35%. Тыя, хто пасьпеў перавесьці свае рублі ў замежную валюту, ўратавалі свае ашчаджэньні. Але ж многія да апошняга верьглі абяцанкам уладаў, што абвалу нацыянальнай валюты ня будзе. Рублёвыя ўклады насельніцгва складалі каля 3 млрд. даляраў Пасьля новага году гэтыя людзі страцілі дзесьці пад 800 млн. даляраў Надта ж яны давяралі дзяржаве. А дарма. З кожнага мільёну рублёў яны страцілі каля 80 даляраў. Як трапна сказаў адзін незалежны эканаміст, дэвальвацыя (абясцэньваньне нацыянальнай валюты) - гэта перакладаньне грошай з кішэні насельніцтва ў кішэню дзяржавы. З ім цяжка непагадзіцца.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Вольная Бярозаўка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле