Дата выхаду: 2009-05-13
Рэдактар: Адамянц Аляксандр
Copyright © 2008-2009 by Новая Эўропа
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Грузія ў пошуках альтэрнатывы. у пачатку красавіка грузінская апазіцыя абвясціла чарговы этап барацьбы супраць існага прэзідэнта. рабіліся заявы, што акцыі будуць праходзіць бесперапынна і да поўнай перамогі — адстаўкі кіраўніка дзяржавы. Вулічнае супрацьстаянне паміж уладай і апазіцыяй у грузіі набыло перманентны характар пасля “рэвалюцыі ружаў”, у выніку якой прэзідэнтам зрабіўся саакашвілі. З прыходам да ўлады Саакашвілі 90% грамадства былі поўныя спадзяванняў на змены, і прэзідэнт доўгі час іх спраўджваў. Са з’яўленнем “Мішы”, як палюбоўна называлі яго ў народзе, з палітычнай арэны мусілі сысці многія аксакалы грузінскай палітыкі, чые светапогляды складаліся ў наменклатурных гульнях часоў СССР. Разам з рэвалюцыяй ім на змену прыйшлі людзі, для якіх другой мовай пасля грузінскай была не руская, а ангельская. Іх мала што яднала не толькі з савецкай мінуўшчынай, але і з былой метраполіяй, а разам з тым — і са старым патрыярхальна-алігархічным ладам, што існаваў у Грузіі пасля развалу СССР. Як след, краіна зрабіла крок у бок НАТА і ЕС.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новая Эўропа